Ужо на самым пачатку паводак ад стыхіі загінулі тры чалавекі, паведаміла RTV SLO. У прыватнасьці, жанчына загінула ў раёне гораду Камнік, а двое галяндзкіх альпіністаў загінулі ад удараў маланкі ў гарах у раёне Краня.
Як інфармуе DELO, у горадзе Цэле эвакуяваныя каля 4 тысяч чалавек. З-за непагадзі без сьвятла застаюцца каля 12 тысяч жыхароў гораду. З-за паводак таксама немагчыма дабрацца да муніцыпалітэтаў Лучэ і Солчава.
Зь некаторых праблемных рэгіёнаў ахопленых паводкамі, грамадзян давялося забіраць пры дапамозе верталётаў.
Пры гэтым сыноптыкі прагназуюць працяг залеваў, а скончацца яны толькі ўвечары 6 жніўня. Адпаведна, ёсьць пагроза новых затапленьняў.