Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВВС: Акіян цяпер — самы гарачы за ўсю гісторыю


Тыгровая акула
Тыгровая акула

Лета 2023 года б’е адзін кліматычны рэкорд за другім. Спачатку незвычайна цёплы чэрвень, потым самы сьпякотны месяц за ўсю гісторыю назіраньняў — ліпень.

Жніўню хапіла аднаго дня, каб быў пабіты чарговы рэкорд.

Сярэднядзённая тэмпэратура паверхні сусьветнага акіяна 1 жніўня паднялася да 20,96 ° C, паводле дадзеных эўрапейскага цэнтра кліматычных назіраньняў Copernicus.

Пра гэта паведамляе ВВС.

Гэта ня толькі вышэй папярэдняга рэкорду 2016 году — самага цёплага ў гісторыі чалавецтва, але і значна вышэй за тэмпэратуры, уласьцівыя сэзону.

Бо звычайна сусьветны акіян награваецца да сакавіка. Менавіта ў сакавіку 2016 году быў зафіксаваны папярэдні пік у 20,95 °C.

Марскі тэмпэратурны рэкорд пабіты

«Усё гэта вельмі трывожна. Пры такіх тэмпэратурах у жніўні, што ж будзе ў сакавіку?», — сказала Саманта Берджэс, адна з навуковак у цэнтры Copernicus.

Зьмены клімату, выкліканыя чалавекам, прывялі да таго, што з сярэдзіны красавіка сярэдняя тэмпэратура паверхні мора на плянэце значна перавышае норму, а лёдавы полаг акіяну ў Арктыцы і Антарктыцы скарачаецца хутчэй звычайнага.

Усё гэта адбываецца яшчэ да таго, як у поўнай меры выявіцца набіраючы сілу фэномэн Эль-Ніньё — павышэньне тэмпэратуры паверхневых водаў у Ціхім акіяне.

Акіян мае ключавое значэньне для клімату, паколькі пакрывае больш за 70% паверхні Зямлі. На глыбіні ўсяго некалькі дзясяткаў мэтраў захоўваецца столькі ж цяпла, колькі ва ўсёй атмасфэры Зямлі.

Чым цяплей акіян, тым ніжэй яго здольнасьць паглынаць энэргію і залагоджваць павышэньне тэмпэратур на плянэце ў цэлым.

«Гарачая ванна»

Нагрэты акіян зьмяняе ня толькі атмасфэру — вецер, ападкі, тэмпэратуру паветра — але і прыводзіць да збояў у падводнай экасыстэме.

«Заходзіш у ваду, як у гарачую ванну, — дзеліцца ўражаньнямі аб назіраньнях за Мэксыцкай затокай Кэтрын Ляснескі з Нацыянальнай управы акіянічных і атмасфэрных дасьледаваньняў ЗША (NOAA). — На плыткіх рыфах у берагоў Флярыды каралы масава губляюць колер, а многія ўжо загінулі».

На мінулым тыдні акіян ля берагоў Флярыды прагрэлася да 38,44°C. Сэзонная норма для гэтых водаў — ад 23 ° да 31 ° C. Навукоўцы папярэджваюць, што за беспрэцэдэнтна цёплага акіяну акулы робяцца больш агрэсіўнымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG