Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы затрымалі яшчэ аднаго беларуса, якога падазраюць у шпіянажы


Паліцыя ў Польшчы. Ілюстрацыйнае фота
Паліцыя ў Польшчы. Ілюстрацыйнае фота

Затрыманы «вёў выведку вайсковых аб’ектаў і партоў». Паводле польскіх уладаў, гэта чарговы арышт прадстаўніка шпіёнскай сеткі.

Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы затрымала 39-гадовага грамадзяніна Беларусі Міхаіла А., якога падазраюць у шпіянажы на карысьць Расеі, паведамляе Polsat з спасылкай на міністра ўнутраных справаў і адміністрацыі Марыюша Каміньскага.

Адзначаецца, што гэта шаснаццаты затрыманы ў межах адпаведнай справы (папярэдні затрыманы выявіўся ўкраінцам).

Ён знаходзіўся ў Польшчы з 2021 году, быў затрыманы 1 жніўня 2023 году. Каміньскі заявіў, што затрыманы «вёў выведку вайсковых аб’ектаў і партоў», за што «сыстэматычна атрымліваў узнагароду ад расейцаў».

У чэрвені вайсковы дэпартамэнт акруговай пракуратуры ў Познані (Польшча) завяршыў расьсьледаваньне ў дачыненьні да двух грамадзян Беларусі, затрыманых у красавіку 2022-га, матэрыялы справы перададзеныя ў суд. Паводле парталу rmf24.pl, фігурантаў справы абвінавачваюць у шпіянажы на карысьць беларускай вайсковай выведкі, ім пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Раней Служба вайсковай контравыведкі Польшчы паведамляла, што ў 2022 годзе «польскія службы ўжо затрымалі 20 чалавек, якія падазраюцца ў супрацы з расейскай або беларускай выведкай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG