Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курскай і Белгарадзкай вобласьцях РФ удзельнікам тэрытарыяльнай абароны раздалі баявую зброю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Крамлі раздачу зброі мілітарызаваным аб’яднаньням патлумачылі «нападамі» з «тэрыторыі Ўкраіны». Колькі менавіта адзінак зброі выдалі ў дзьвюх вобласьцях, не ўдакладняецца.

Губэрнатар Курскай вобласьці Раман Старавойт заявіў, што пытаньне забесьпячэньня атрадаў добраахвотнай народнай дружыны прапрацоўвалася некалькі месяцаў. Паводле яго, у бліжэйшы час колькасьць выдадзенай зброі павялічаць да 300 адзінак, у рэгіёне створаныя «ўсе ўмовы для яго захоўваньня».

У Белгарадзкай вобласьці зброю ўдзельнікам атрадаў тэрытарыяльнай абароны ўручалі ва «ўрачыстай абстаноўцы». Ім перадалі аўтаматы, супрацьдронавыя стрэльбы і аўтамабілі УАЗ.

У абедзьвюх абласьцях удзельнікі атрадаў тэрытарыяльнай абароны цяпер праходзяць ваенную падрыхтоўку. Паводле ТАСС, у тэрытарыяльнай абароне Белгарадзкай вобласьці налічваецца каля трох тысяч чалавек.

Улады Белгарадзкай і Курскай абласьцей Расеі заяўляюць пра пастаянныя абстрэлы прымежных тэрыторый.

Добраахвотніцкія фармаваньні «Рускі добраахвотніцкі корпус» і легіён «Свабода Расеі», якія ваююць на баку Ўкраіны, у траўні і чэрвені правялі некалькі рэйдаў у Белгарадзкай вобласьці, у прыватнасьці, яны захоплівалі пункт пропуску ў Грайваронскім раёне і на некалькі дзён бралі пад кантроль сяло Новая Тавалжанка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG