Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У баі за Ўкраіну загінуў яшчэ адзін беларус


Байцы злучэньня «Пагоня»
Байцы злучэньня «Пагоня»

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал грамадзкай арганізацыі «Пагоня».

Паведамляецца, што ён быў сябрам грамадзкага аб’яднаньня «Пагоня».

«Ён быў сапраўдным беларусам — сьмелым, вольным, шчырым чалавекам, які змагаўся на баку сьвятла супраць акупантаў. Яго ўкраінскія сябры па зброі кажуць: Назаўжды ў шыхце, брат! Ты ваяваў за Ўкраіну і не дачакаўся вызваленьня Беларусі», — гаворыцца ў паведамленьні арганізацыі.

Імя загінулага вайскоўца пакуль не называюць.

Грамадзкае аб’яднаньне «Пагоня» было створанае з мэтай дапамогі і садзейнічаньню ваярам, добраахвотнікам і валянтэрам ва Ўкраіне. Раней сама арганізацыя паведамляла, што яе сябры праходзяць службу ў Другім інтэрнацыянальным легіёне, 79 брыгадзе дэсантна-штурмавых войскаў (пры якой створана беларуская асобная рота) і Першай асобнай брыгадзе спэцыяльнага прызначэньня імя Івана Багуна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG