Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска Крысьціна Ціманоўская выйграла срэбра на чэмпіянаце Польшчы ў бегу на 100 і 200 мэтраў


Крысьціна Ціманоўская
Крысьціна Ціманоўская

Крысціна Ціманоўская заняла другое месца на чэмпіянаце Польшчы ў бегу на 100 і на 200 мэтраў. Турнір праходзіць у Гожуве-Велькапольскім з 27 па 29 ліпеня.

У бегу на 200 мэтраў Ціманоўская ў фінале пераадолела дыстанцыю за 22.89 сэкунды і выйграла срэбны мэдаль. Пераможцай стала Натальля Качмарак, яе вынік — 22.86, паведамляе Tribuna.

У бегу на 100 мэтраў Ціманоўская ў фінале пераадолела дыстанцыю за 11.26 сэкунды и таксама выйграла срэбны мэдаль. Пераможцай стала Ева Свобада, яе вынік — 11.08.

У жніўні 2021 году Крысьціна Ціманоўская падчас Алімпіяды ў Токіё папрасіла міжнароднай абароны, заявіўшы, што яе сілай хацелі вывезьці ў Беларусь.

У траўні на пытаньне журналістаў Ціманоўская сказала, што нават калі б улада ў Беларусі зьмянілася ў найбліжэйшы час, яна ня стала б выступаць за Беларусь, бо па правілах, калі спартовец зьмяняе спартовае грамадзянства, ёсьць трохгадовы карантын на выступленьні. У Крысьціны ён сканчваецца праз год і некалькі месяцаў.

Крысьціна Ціманоўская і яе адмова вяртацца ў Беларусь

  • 1 жніўня 2021 году падчас Алімпіяды 24-гадовая лёгкаатлетка Крысьціна Ціманоўская заявіла, што яе спрабавалі сілай вывезьці з Токіё ў Беларусь. Яна адмовілася ад пасадкі на самалёт і заявіла, што ў аэрапорт яе даставілі супраць волі.
  • Ціманоўскую выключылі з алімпійскай каманды пасьля таго, як яна выступіла з крытыкай трэнэрскага складу ў сваім Instagram. Яе паставілі бегчы эстафэту 4×400 мэтраў, хоць на Алімпіядзе Крысьціна рыхтавалася выступіць у бегу на 100 і 200 мэтраў.
  • Гэта здарылася пасьля таго, як Марыю Жодзік, Ганну Міхайлаву і Крысьціну Мулярчык не дапусьцілі да эстафэты з прычыны недастатковай колькасьці допінг-пробаў. Жодзік абвінаваціла ў гэтым Беларускую фэдэрацыю лёгкай атлетыкі. Ціманоўская, у сваю чаргу, заявіла, што ніколі ня бегала дыстанцыю, на якую яе без папярэджаньня выстаўляе трэнэрскі штаб.
  • Неўзабаве пачаліся пагрозы ад адміністрацыі каманды і галоўнага трэнэра зборнай у лёгкай атлетыцы Юрыя Маісевіча. Функцыянэры спачатку ігнаравалі пытаньні Ціманоўскай наконт удзелу ў няпрофільнай для яе эстафэце, куды атлетку ўключылі безь яе згоды, а затым пачалі пагражаць, заяўляючы, што рашэньне пра яе «выдаленьне з Алімпіяды» прынятае «на самым версе». Крысьціна апублікавала, а потым выдаліла аўдыязапіс з пагрозамі.
  • Ціманоўская заявіла, што ў Беларусь ня вернецца, бо баіцца перасьледу. 2 жніўня яна прыйшла ў польскую амбасаду, дзе ёй выдалі гуманітарную візу. У той жа дзень стала вядома, што яе муж Арсень Зданевіч зьехаў зь Беларусі ва Ўкраіну.
  • Трэцяга жніўня Ціманоўская з Токіё паразмаўляла з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім.
  • 4 жніўня быў заплянаваны пералёт спартоўкі ў Варшаву, у апошні момант зь меркаваньняў бясьпекі Варшаву зьмянілі на Вену. У аэрапорце Токіё перад вылетам у Аўстрыю Ціманоўская зьявілася ў суправаджэньні афіцэраў японскай паліцыі.
  • 5 жніўня Ціманоўская прыбыла ў Варшаву і дала прэсавую канфэрэнцыю.
  • 6 жніўня Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў, што «ў інтарэсах дабрабыту спартоўцаў Беларусі» скасаваў акрэдытацыю двух трэнэраў Ціманоўскай, Артура Шумака і Юрыя Маісевіча, і пачаў расьсьледаваньне інцыдэнту.
  • 10 жніўня Крысьціна Ціманоўская падпісала кантракт са спартовай групай Orlen. У польскай камандзе адзначылі, што спадзяюцца на хуткае аднаўленьне кар’еры беларускі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG