Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр перавароту ў Нігеры генэрал Чыяні абвясьціў сябе прэзыдэнтам


Амар (Абдурахман) Чыяні
Амар (Абдурахман) Чыяні

Генэрал Амар Чыяні, які стаяў на чале дзяржаўнага перавароту ў Нігеры, абвясьціў сябе прэзыдэнтам пераходнага пэрыяду.

Заяву ён зрабіў у эфіры нацыянальнага тэлебачаньня. Зрынуты прэзыдэнт краіны Махамэд Базум застаецца пад аховай у сваёй рэзыдэнцыі.

У сваім тэлевізійным звароце Чыяні заявіў, што прычынамі дзяржаўнага перавароту сталі памылкі ўраду Базума, якія пагражалі нацыянальнай бясьпецы краіны, гаротнае эканамічнае становішча і карупцыя.

Амар (Абдурахман) Чыяні быў кіраўніком прэзыдэнцкай гвардыі з 2011 году, яшчэ пры папярэднім прэзыдэнце Нігеру Махамаду Ісуфу. Махамэд Базум быў абраны прэзыдэнтам у 2021 годзе.

Мяцеж у Нігеры пачаўся 26 ліпеня, калі прэзыдэнцкая гвардыя заблякавала Базума і яго сям’ю ў яго рэзыдэнцыі. Першапачаткова офіс Базума распаўсюдзіў паведамленьне, што ані войска, ані Нацыянальная гвардыя не падтрымалі змоўшчыкаў. Аднак ужо празь некалькі гадзінаў зьявіліся паведамленьні, што Базум адхілены ад улады.

Як паведамлялі крыніцы выданьня Jeune Afrique, падставай да мяцяжу мог паслужыць намер Базума звольніць Чыяні.

Нігер — былая француская калёнія, — адна з самых бедных краінаў Афрыкі. Краіна багатая на прыродныя рэсурсы. На яе долю прыпадае 7% сусьветных запасаў урану.

Уласьнік расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын назваў вайсковы пераварот у Нігеры вынікам барацьбы з калянізатарамі і прапанаваў сваіх наймітаў для навядзеньня парадку ў краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG