Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога журналіста Ігара Карнея ня выпусьцілі пасьля 10 дзён арышту і перавялі ў СІЗА


Ігар Карней
Ігар Карней

Пра тое, што былога журналіста Ігара Карнея з ізалятара часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна перавялі ў СІЗА, паведаміла 27 ліпеня ў Фэйсбуку ягоная дачка Паліна.

Ігара Карнея ня выпусьцілі з ізалятара часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна пасьля 10 дзён арышту.

«Тату перавялі ў СІЗА», — сьцісла напісала дачка Ігара Карнея Паліна.

Іншых падрабязнасьцяў сваякі не паведамілі.

Ігара Карнея затрымалі 17 ліпеня ў Менску і арыштавалі на 10 содняў. Ён знаходзіўся ў ізалятары на Акрэсьціна. Дома ў Ігара Карнея правялі ператрус.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG