Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЗС Польшчы сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі назвалі «яшчэ адным прыкладам правакацыі»


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, Санкт-Пецярбург, 23 ліпеня 2023
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, Санкт-Пецярбург, 23 ліпеня 2023

Сустрэча Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, якая прайшла напярэдадні, «стала яшчэ адным прыкладам правакацыі, накіраванай на тое, каб выклікаць эмоцыі ў Польшчы», заявіў намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Павэл Яблоньскі, паведамляе агенцтва РАР.

«Мы сёньня ў прынцыпе ўпэўненыя... што ў сытуацыі асабліва высокай палітычнай напружанасьці, а выбары зьяўляюцца такім пэрыядам, колькасьць правакацый узрастае», — зазначыў ён, гаворачы пра заплянаваныя на кастрычнік 2023 году парлямэнцкія выбары ў Польшчы.

Яблоньскі таксама падкрэсьліў, што польскі ўрад «не пакіне сытуацыю без рэакцыі». У той жа час прадстаўнік МЗС зазначыў, што Польшча пасьлядоўна ўмацоўвае сваю бясьпеку. У гэтым кантэксьце ён указаў на дадатковыя вайсковыя часткі і іншыя сілы, якія былі перакінутыя да мяжы.

На пытаньне, ці становяць прысутныя ў Беларусі вагнэраўцы патэнцыйную пагрозу і ці магчымыя якія-небудзь правакацыі, ён адказаў, што «пагрозы, вядома, ёсьць», але Польшчы «нічога не пагражае», таму што краіна «клапоціцца аб бясьпецы».

На сустрэчы з Пуціным 23 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу Лукашэнка заявіў пра жаданьне вагнэраўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, «схадзіць на экскурсію» ў Варшаву і Жэшаў.

У рамках апэрацыі «Бясьпечнае Падляшша» Польшча перакідае на ўсход краіны больш як 1 тысячу вайскоўцаў і амаль 200 адзінак тэхнікі з 12-й і 17-й мэханізаваных брыгадаў, паведаміў 8 ліпеня міністар нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак.

24 ліпеня Блашчак заявіў аб перакіданьні войскаў для прыкрыцьця ўсходняга напрамку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG