Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 24 ліпеня: У Менску ідуць адразу тры палітычныя судовыя працэсы


Менскі гарадзкі суд. Архіўнае фота
Менскі гарадзкі суд. Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.

У Менскім гарадзкім судзе разглядаюць справу былога выкладчыка катэдры сувязі БДУІР Мікалая Банькова. Працэс вядзе судзьдзя Бандарэнка.

Былога выкладчыка вінавацяць паводле арт. 3612 («Фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня»). Затрымалі Мікалая 18 студзеня 2023 году. Палітвязьнем прызналі 21 чэрвеня.

Таксама ў Менскім гарадзкім судзе пачаўся закрыты працэс над Аляксандрам Мірскім, справу яго разглядае судзьдзя Шылько.

Былы старшыня Рэспубліканскага саюзу турыстычных арганізацый, былы дырэктар туркампаніі «Наватур» абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 356 («Здрада дзяржаве»). Пра затрыманьне Мірскага стала вядома летась у сьнежні 2022 году з прапагандысцкага тэлефільма.

Працягваецца ў Менскім гарадзкім судзе з 17 ліпеня судовы працэс над Аляксеем Кавалёвым, затрыманым у пачатку сьнежня 2022 года за камэнтар пра сьмерць міністра замежных спраў Уладзімера Макея.

Кавалёў абвінавачваецца паводле сямі артыкулаў КК: 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»), ч. 1 і 2 арт. 366 («Гвалт або пагроза ў дачыненьні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадзкі абавязак»), ч. 3 арт. 361 («Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы»), ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»), ч. 1 арт. 130 («Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або звады»), ч. 1 арт. 368 («Абраза прэзыдэнта»), ч. 3 арт. 3611 («Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG