Паводле аўтараў тэлеграм-каналу сілавікоў, адна з затрыманых — выкладчыца беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту, кандыдатка філялягічных навук і дацэнтка катэдры беларускай і расейскай моў Надзея Старавойтава.
У відэа яна кажа, што наведвала мітынгі, падчас якіх выходзіла на дарогу, зарэгістравалася ў пляне «Перамога» і была падпісаная на тэлеграм-каналы.
Другая затрыманая — выкладчыца расейскай мовы Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізкультуры, кандыдатка філялягічных навук Натальля Сівіцкая. У відэа яна кажа, што ўдзельнічала ў пратэстах.