Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі затрымалі былога кіраўніка сэпаратыстаў на Данбасе Ігара Стралкова-Гіркіна


Ігар Стралкоў-Гіркін у Данецку яшчэ ў якасьці кіраўніка прарасейскіх сэпаратыстаў, ліпень 2014
Ігар Стралкоў-Гіркін у Данецку яшчэ ў якасьці кіраўніка прарасейскіх сэпаратыстаў, ліпень 2014

Інфармацыю пацьвердзілі адвакат і жонка Стралкова.

Сілавікі забралі Стралкова з дому апоўдні. У ягонай кватэры супрацоўнікі Сьледчага камітэту праводзяць ператрус. Пра гэта РБК паведамілі дзьве крыніцы ў сілавых органах.

Паводле папярэдніх дадзеных, ён падазраваны паводле артыкулу «Экстрэмізм».

Папярэдне вядома, што затрыманьне праводзілася па заяве былога супрацоўніка ПВК «Вагнэр».

Ігар Стралкоў-Гіркін вельмі крытычна ставіўся да дзейнасьці Яўгенія Прыгожына і ягонай ПВК.

  • Былы афіцэр ФСБ Гіркін, які ўзяў сабе псэўданім Стралкоў, стаў вядомым ўвесну 2014 году. Атрад пад ягоным кіраўніцтвам, які прыбыў ва Ўкраіну з Расеі, захапіў гарады Славянск і Краматорск у Данецкай вобласьці. Кіеў пачаў антытэрарыстычную апэрацыю ў рэгіёне з выкарыстаньнем рэгулярнай арміі, канфлікт перарос у поўнамаштабную вайну паміж Украінай і прарасейскімі сэпаратыстамі, падтрыманымі расейскімі войскамі.
  • Гіркін быў так званым міністрам абароны самаабвешчанай ДНР, пасьля адстаўкі пакінуў тэрыторыю Данбасу.
  • У 2022 годзе Стралкоў неаднаразова крытыкаваў расейскае кіраўніцтва за мэтады вядзеньня вайны ва Ўкраіне, потым нібыта паехаў удзельнічаць у баявых дзеяньнях. Затым вярнуўся ў Маскву. Паводле яго, ён ня змог трапіць на фронт і на яго не былі аформленыя дакумэнты. Раней Гіркін быў завочна прыгавораны да пажыцьцёвага зьняволеньня судом у Нідэрляндах у справе аб катастрофе «Боінга» 17 ліпеня 2014 году, ува Ўкраіне за яго абвяшчалі ўзнагароду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG