Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пазбавіў Цапкалу ордэна Пашаны


Валер Цапкала, архіўнае фота
Валер Цапкала, архіўнае фота

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавалі ўказ № 219 ад 19 ліпеня.

Валер Цапкала пазбаўлены ордэна ў сувязі з завочнай судзімасьцю. Указ апублікавалі на беларускай мове, што ў часы кіраваньня Лукашэнкі адбываецца надзвычай рэдка.

«У сувязі з асуджэньнем за зьдзяйсьненьне цяжкіх і асабліва цяжкага наўмысных злачынстваў пазбавіць Цапкалу Валерыя Вільямавіча ордэна Пашаны», — гаворыцца ў дакумэнце.

Валер Цапкала атрымаў ордэн Пашаны ў чэрвені 2014 году «за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананьне службовых абавязкаў, дасягненьне высокіх вытворчых паказьнікаў, значны асабісты ўнёсак у разьвіцьцё інфармацыйных тэхналёгій».

У красавіку 2023 году Менскі абласны суд завочна прыгаварыў яго да 17 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 1000 базавых велічынь, а таксама пазбавіў права займаць пасады, зьвязаныя з выкананьнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на працягу 5 гадоў.

Акрамя таго, зь яго павінны спагнаць на карысьць адміністрацыі Парку высокіх тэхналёгій больш за 20,67 тыс. рублёў кампэнсацыі маёмаснай шкоды. На карысьць дзьвюх асоб — па 10 тыс. кампэнсацыі маральнай шкоды кожнаму. У даход дзяржавы павінна быць спагнана больш за 2,433 млн рублёў.

Сам палітык пакінуў краіну ў ліпені 2020 году, баючыся крымінальнага перасьледу. Пазьней да яго ў Латвію пераехала жонка і дзеці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG