Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна забойства Паўла Шарамета


Акцыя на месцы забойства Паўла Шарамета ў Кіеве, 2021.
Акцыя на месцы забойства Паўла Шарамета ў Кіеве, 2021.

Падзеі 20 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

20 ліпеня 2016 году ў Кіеве загінуў журналіст Павал Шарамет. Аўтамабіль, у якім ён ехаў на працу, выбухнуў на скрыжаваньні цэнтральных вуліц украінскай сталіцы. Людзі, якія ў той момант апынуліся побач, спрабавалі выратаваць Шарамета, выцягнуўшы яго з пашкоджанага аўтамабіля. Але атрыманыя траўмы былі не сумяшчальныя з жыцьцём.

Таксама ў гэты дзень

1920 — часткі Чырвонай Арміі, якія наступалі на Польшчу, занялі Вільню.

1936 — была падпісаная гэтак званая канвэнцыя Мантрэ аб статусе праліваў Басфор і Дарданэлы. Канвэнцыя захоўвае за гандлёвымі суднамі ўсіх краінаў свабоду праходу праз пралівы як у мірны, так і ў ваенны час, але ўстанаўляе розны рэжым праходу ваенных караблёў у дачыненьні да чарнаморскіх і нечарнаморскіх дзяржаваў.

1941 — было створанае Менскае гета, другое паводле велічыні на тэрыторыі СССР (пасля львоўскага). Усяго за гады нацысцкай акупацыі ў ім загінула больш за 105 000 яўрэяў.

1944 — палкоўнік вэрмахту Кляўс Шэнк фон Штаўфэнбэрг зрабіў няўдалую спробу замаху на Гітлера.

1994Аляксандар Лукашэнка прынёс прысягу ў якасьці першага прэзыдэнта незалежнай Беларусі. Інаўгурацыя праходзіла пад бел-чырвона-белым сьцягам і на трыбуне з Пагоняй.

Аляксандар Лукашэнка прыносіць прысягу на Канстытуцыі з Пагоняй пад бел-чырвона-белым сьцягам, 20 ліпеня 1994 г.
Аляксандар Лукашэнка прыносіць прысягу на Канстытуцыі з Пагоняй пад бел-чырвона-белым сьцягам, 20 ліпеня 1994 г.

У гэты дзень нарадзіліся

1880 Гальяш Леўчык, паэт, публіцыст, перакладчык, музыка.

1924 Уладзімер Анічэнка, беларускі мовазнаўца.

1931Гай Пікарда, ангельска-францускі адвакат і музыказнаўца, дасьледнік беларускай культуры.

Фэстываль «Магутны Божа», 1993 год. Гай Пікарда, дасьледчык беларускай культуры.
Фэстываль «Магутны Божа», 1993 год. Гай Пікарда, дасьледчык беларускай культуры.

У памяці

1926 — памёр Фэлікс Дзяржынскі, кіраўнік ВЧК і ГПУ — карных органаў камуністычнага рэжыму. У гонар Дзяржынскага ў Беларусі дагэтуль застаюцца перайменаванымі два адметныя паселішчы — Койданава пад Менскам і вёска Радзілавічы ў Лельчыцкім раёне.

1977 — памёр Іван Любачка, беларускі гісторык. Аўтар многіх публікацый, у тым ліку «Беларусь пад савецкай уладай, 1917-1957». Ашчаджаныя за жыцьцё сродкі Любачка запісаў на заснаваньне стыпендыяльнага фонду для падтрымання дасьледаваньняў у галіне беларусазнаўства.

1992 — памёр Валянцін Ждановіч, журналіст і фотамастак.

Валянцін Ждановіч
Валянцін Ждановіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG