Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ўначы атакавала поўдзень Украіны іранскімі дронамі


Архищнае ілюстрацыйнае фота, зьбіцьцё дрону над Кіевам
Архищнае ілюстрацыйнае фота, зьбіцьцё дрону над Кіевам

У ноч на 15 ліпеня расейскае войска атакавала Ўкраіну шасьцю дронамі «Shahed-136/131» з паўднёвага напрамку, паведамляе камандаваньне Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны.

Украінскія вайскоўцы сьцьвярджаюць, што ўдалося зьбіць чатыры з шасьці бесьпілётнікаў.

У Запарожжы ў выніку атакі расейскага войска пацярпеў 62-гадовы мясцовы жыхар. Яго шпіталізавалі ў стане сярэдняй цяжкасьці, паведаміў сакратар Запароскай гарадзкой рады Анатоль Курцаў. Паводле яго, з прычыны ўдару таксама пашкоджаны аб’ект інфраструктуры, а ў чатырох шматпавярховых дамах вылецелі шыбы.

Тры дроны «Shahed-136/131» былі зьбітыя сіламі СПА ў Мікалаеўскай вобласьці, распавёў кіраўнік абласной адміністрацыі Віталь Кім.

Паветраная трывога гучала ў Сумскай, Палтаўскай, Харкаўскай, Днепрапятроўскай і Данецкай абласьцях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG