Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыя адправіла да Месяца ўжо трэці касьмічны карабель


Старт індыйскага касьмічнага карабля "Чандраян-3" да Месяцу, 14 ліпеня 2023
Старт індыйскага касьмічнага карабля "Чандраян-3" да Месяцу, 14 ліпеня 2023

Індыя ў пятніцу запусьціла сваю трэцюю экспэдыцыю да Месяцу. У выпадку посьпеху яна стане першай краінай, якой удалося пасадзіць свой модуль паблізу малавывучанага паўднёвага полюсу спадарожніка Зямлі.

Пра гэта паведамляе ВВС.

Касьмічны карабель «Чандраян-3» стартаваў з касьмічнага цэнтру, разьмешчанага на высьпе ў Бэнгальскай затоцы.

Па словах прадстаўнікоў Індыйскай арганізацыі касьмічных дасьледаваньняў (ISRO), пасадачны модуль дабярэцца да Месяца 23-24 жніўня, і ў выпадку посьпеху экспэдыцыі Індыя стане чацьвёртай краінай у сьвеце пасьля ЗША, СССР і Кітая, якой удалося зьдзейсьніць мяккую пасадку свайго карабля на Месяцы.

Як вынікае з парадкавага нумара карабля, гэта ўжо трэцяя місія ў амбіцыйнай індыйскай праграме вывучэньня Месяца. Першая была запушчана яшчэ ў 2008 годзе, і тады ў выніку пошукаў індыйцам удалося ўпершыню выявіць сьляды вады на паверхні і высьветліць, што ў дзённы час у спадарожніка Зямлі зьяўляецца нязначная, але ўсё ж атмасфэра.

Другая місія «Чандраян-2» была запушчана ў 2019 годзе, аднак аказалася пасьпяховай толькі напалову.

Яе арбітальны модуль па-ранейшаму круціцца вакол Месяца і вывучае яго, аднак пасадачны модуль з-за збою, які адбыўся ў апошнюю хвіліну ў сыстэме тармажэньня, ажыцьцявіў цьвёрдую пасадку і выйшаў з ладу.

Калі гэтым разам усё пройдзе гладка, «Чандраян-3» вагою амаль 4 тоны і коштам $ 75 млн завершыць тое, што не ўдалося яго папярэдніку.

Індыйская месяцавая касьмічная праграма была задуманая яшчэ ў пачатку 2000-х, калі ў IT-індустрыю прыйшло шмат маладых таленавітых людзей, і ў краіне пачаўся росквіт высокіх тэхналёгіяў.

Паводле дырэктара праекту «Чандраян» Мілсвамі Анадураі «канчатковая мэта індыйскіх місіяў палягае ў тым, каб аднойчы Месяц стаў адным з зямных кантынэнтаў, а мы былі б не пасіўнымі гледачамі, а жылі актыўным жыцьцём на гэтым кантынэнце з добрай абаронай, і мы павінныя працаваць у гэтым кірунку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG