Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз рамонт дарогі павялічацца чэргі на мяжы Беларусі зь Літвой


Беларуска-літоўская мяжа. Ілюстрацыйнае фота
Беларуска-літоўская мяжа. Ілюстрацыйнае фота

Перад пунктам пропуску Відзы (сумежны літоўскі — Твярачус) 13 і 14 ліпеня праводзяць рамонт дарожнага пакрыцьця.

У сувязі з гэтым на памежным пераходзе арганізуюць рэвэрсіўны рух транспарту, паведамілі 13 ліпеня ў Дзяржаўным памежным камітэце.

Кіроўцам рэкамэндуюць улічваць дадзеную інфармацыю пры плянаваньні паездак і прытрымлівацца часовай схемы арганізацыі дарожнага руху, а таксама ўлічваць патрабаваньні дарожных знакаў.

Заторы на беларуска-літоўскай мяжы

8 ліпеня ў 13:00 Літва перакрыла пункт пропуску ў Медніках праз грамадзяніна Пакістану, які прыбыў на мяжу ўвечары 7 ліпеня і прад'явіў літоўскім памежнікам падробленыя дакумэнты. Пасьля разбору яны папрасілі іншаземца вярнуцца ў Беларусь, патрабавалі ад беларускіх калегаў упусьціць яго назад, але тыя, як сьцьвярджае Вільня, адмовіліся гэта зрабіць.

А 21:00 9 ліпеня пункт пропуску Медніках разблякавалі, пакістанец прайшоў на беларускую тэрыторыю і папрасіў там прытулку.

Афармленьне грузавога і легкавога транспарту, які рухаўся ў Беларусь празь літоўскі пункт пропуску ў Салечніках (зь беларускага боку – пункт Беняконі), 11 ліпеня таксама было часова прыпынена.

У 13:26 таго самага дня Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў пра аднаўленьне працы пункту пропуску ў Салечніках, прычынай назвалі збой праграмнага забесьпячэння.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG