Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў закон аб далучэньні Беларусі да дамоваў ШАС


Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў – сяброў ШАС у пашыраным складзе на саміце ў Самаркандзе, 16 верасьня 2022
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў – сяброў ШАС у пашыраным складзе на саміце ў Самаркандзе, 16 верасьня 2022

Падпісаны закон аб далучэньні Менску да міжнародных дамоваў у рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва апублікавалі на Нацыянальным прававым партале.

Згодна з падпісаным законам, Беларусь далучыцца да Канвэнцыі аб прывілеях і імунітэтах Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, шэрагу пагадненьняў аб інфармацыйнай бясьпецы і антытэрарыстычнай дзейнасьці, а таксама да дамоваў у сфэры адукацыі і ліквідацыі надзвычайных сытуацый.

Сёлета на пачатку ліпеня на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Беларусь падпісала мэмарандум аб абавязаньнях дзеля атрыманьня статусу дзяржавы – сябра ШАС.

Стала вядома, што працэс далучэньня Беларусі завершыцца ў 2024 годзе на чарговым саміце.

  • Шанхайскую арганізацыю супрацы заснавалі 15 ліпеня 2001 году лідэры Кітаю, Расеі, Казахстану, Таджыкістану, Кіргізстану і Ўзбэкістану. Яна задумвалася дзеля рэгіянальнага супрацоўніцтва ў сфэры бясьпекі і дзеля стварэньня ў пэрспэктыве зоны свабоднага гандлю на прасторах ШАС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG