Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб’яднаны пераходны кабінэт адказаў прэзыдэнту Літвы на словы пра Беларусь як «расейскую губэрню»


Архіўнае фота. Прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінэту (зьлева направа) Аляксандар Азараў, Валер Сахашчык, Павал Латушка, Сьвятлана Ціханоўская, Аліна Коўшык і Валер Кавалеўскі
Архіўнае фота. Прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінэту (зьлева направа) Аляксандар Азараў, Валер Сахашчык, Павал Латушка, Сьвятлана Ціханоўская, Аліна Коўшык і Валер Кавалеўскі

Абʼяднаны пераходны кабінэт Беларусі адказаў на словы прэзыдэнта Літвы Гітанаса Наўседы, які 11 ліпеня падчас сустрэчы з журналістамі перад самітам NATO назваў Беларусь «расейскай губэрняй».

«Беларусь больш не незалежная краіна, фактычна гэта адна з губэрняў Расеі», — заявіў літоўскі прэзыдэнт.

У Абʼяднаным пераходным кабінэце мяркуюць, што такая візія стварае памылковае ўспрыманьне Беларусі ў сьвеце і спрыяе яшчэ большай ізаляцыі краіны і народу.

«Беларусь — гэта не губэрня Расеі, і беларускі народ не дазволіць ёй такой стаць. Беларусь як дзяржава сапраўды страчвае свой сувэрэнітэт праз паглыбленьне залежнасьці ад Расеі. Да гэтага вядуць злачынныя дзеяньні расейскага кіраўніцтва і марыянэткавага рэжыму Лукашэнкі. Аднак адбываецца гэта насуперак волі беларускага народу, яго імкненьню да незалежнасьці і свабоды», — заявілі ў Кабінэце.

У заяве падкрэсьліваецца, што большасьць беларусаў выступае за незалежнасьць краіны, супраць уваходжаньня ў склад Расеі і ўдзелу ў агрэсіі супраць Украіны.

«Абʼяднаны Пераходны Кабінэт вітае заяву лідэраў Літвы, Польшчы і Латвіі да генэральнага сакратара NATO, у якой сьцьвярджаецца, што беларускі народ мае патрэбу ў падтрымцы. Дэмакратычная, вольная, незалежная, эўрапейская Беларусь важная для Альянсу і для ўсіх нашых міжнародных партнэраў», — гаворыцца ў заяве Кабінэту.

Абʼяднаны пераходны кабінэт заклікаў кіраўніцтва ўсіх краінаў — саюзьніц дэмакратычнай Беларусі выступіць з заявамі ў абарону сувэрэнітэту, незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі, а таксама падтрымаць беларускі народ у яго супраціве дыктатуры практычнымі крокамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG