Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн: Трэба завяршыць вайну, перш чым Украіна далучыцца да NATO


Прэзыдэнты Ўкраіны і ЗША Ўладзімір Зяленскі і Джо Байдэн на саміце ў Японіі, 21 траўня 2023
Прэзыдэнты Ўкраіны і ЗША Ўладзімір Зяленскі і Джо Байдэн на саміце ў Японіі, 21 траўня 2023

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, які мае наведаць саміт NATO ў Вільні 11-12 ліпеня, перад адлётам у Эўропу сказаў, што Ўкраіна пакуль што не гатовая да сяброоўства ў альянсе.

У інтэрвію, якое паказаў 9 ліпеня амэрыканскі тэлеканал CNN, Байдэн кажа, што Злучаныя Штаты і іх саюзьнікі па NATO будуць працягваць пастаўляць Кіеву зброю, неабходную для абароны ад несправакаванага расейскага ўварваньня.

У нядзелю Байдэн прылятае ў Лёндан, адтуль ён мае накіравацца на саміт NATO ў Літве, а потым у Фінляндыю, якая сёлета далучылася да NATO.

«Я ня думаю, што ў NATO ёсьць згода пра тое, ці варта прымаць Украіну ў сям’ю NATO цяпер, у гэты момант, пасярод вайны», — сказаў Байдэн у інтэрвію CNN.

Прэзыдэнт ЗША патлумачыў, што саюзьнікі па NATO павінны абараняць кожны сантымэтар тэрыторыі ўдзельнікаў альянсу. У выпадку, калі б Украіна далучылася да NATO цяпер, гэта б значыла вайну з Расеяй.

Байдэн сказаў, што часта абмяркоўваў з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім гэтую сытуацыю і запэўніў таго, што Вашынгтон будзе працягваць падтрымліваць Украіну ў абароне ад расейскай агрэсіі.

«Я думаю, што нам трэба пракласьці рацыянальны шлях, каб Украіна змагла адпавядаць крытэрам і атрымаць магчымасьць далучыцца да NATO», — сказаў прэзыдэнт ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG