Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Празь недахоп фінансаваньня Кангрэс дасьледчыкаў Беларусі пераводзіць частку праграмы ў онлайн


Матэрыялы кангрэсу дасьледчыкаў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Матэрыялы кангрэсу дасьледчыкаў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Галоўныя партнэры, якія фінансава падтрымлівалі Кангрэс, істотна скарацілі дапамогу на гэты год, гаворыцца на сайце Камітэту.

«Асноўная місія Кангрэсу — зьбіраць вялікую колькасьць навукоўцаў і экспэртаў розных дысцыплін, ствараць прастору для супольнай камунікацыі. Але сытуацыя ў гэтым годзе ставіць канцэпцыю пад пагрозу. У Арганізацыйным камітэце нават ставілася пытаньне пра скасаваньне Кангрэсу сёлета», — паведаміў арганізацыйны камітэт.

У выніку, пасьля працяглых дыскусій, Міжнародны кангрэс дасьледчыкаў Беларусі вырашыў скараціць колькасьць субсыдый на пражываньне і транспарт, а таксама перавесьці частку сэкцый у онлайн-рэжым.

«Гэтае рашэньне для нас вельмі складанае, — пішуць на сайце кангрэсу, — паколькі разбурае традыцыйны фармат падзеі, але на гэты момант мы ня маем іншага выбару. Вельмі спадзяёмся на ваша разуменьне складанай сытуацыі, у якой апынулася арганізацыйная каманда Кангрэса».

У онлайн-рэжым пераводзяцца наступныя сэкцыі:

  • Філялёгія;
  • Гістарычная і культурная спадчына;
  • Культура і культурныя дасьледаваньні.

XI Міжнародны кангрэс дасьледчыкаў Беларусі плянуецца ў Гданьску 22–24 верасьня. Праца Кангрэсу заплянаваная па 14 дасьледчых панэлях, якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыя, міжнародныя адносіны, паліталёгія, сацыялёгія, лінгвістыка, літаратуразнаўства ды іншыя кірункі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG