У Міністэрстве транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка працаваў з 2013 году. Спачатку быў намесьнікам міністра, а 15 студзеня 2019 году ўзначаліў міністэрства.
За апошні год гэта ўжо трэцяя сьмерць сярод высокіх беларускіх чыноўнікаў: 26 лістапада 2022 году памёр міністар замежных спраў Уладзімер Макей, 2 красавіка сёлета — намесьнік міністра эканомікі Беларусі Сяргей Міцянскі.
Прычына сьмерці Аляксея Аўраменкі пакуль невядомая.