Папярэдні палявы тэст на падазроны белы парашок, знойдзены ў Белым доме позна ў нядзелю, даў станоўчы вынік на какаін.
Выяўленьне парашку ў «рабочай зоне» выклікала кароткую эвакуацыю Белага дому ў нядзелю ўвечары з наступным візытам пажарнай службы Вашынгтону, паведаміла Сакрэтная служба ЗША.
«У нядзелю ўвечары комплекс Белага дому быў закрыты, бо афіцэры Сакрэтнай службы дасьледавалі невядомы прадмет, знойдзены ў рабочай зоне», — паведаміў Энтані Гульельмі, кіраўнік камунікацый Сакрэтнай службы ЗША, у электронным лісьце выданьню The Hill.
«Пажарную службу акругі Калюмбія выклікалі для ацэнкі і хутка вызначылі, што прадмет не зьяўляецца небясьпечным. Прадмет адправілі на дадатковую ацэнку, і чакаюцца вынікі расьсьледаваньня прычыны і спосабу яго трапленьня ў Белы дом».