Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор Швед агучыў лічбу стратаў Беларусі ў гады Другой сусьветнай вайны: 2,3 трыльёна даляраў


Генпракурор Беларусі Андрэй Швед, архіўнае фота
Генпракурор Беларусі Андрэй Швед, архіўнае фота

Раней называлі лічбу ў 500 мільярдаў даляраў.

Генпракурор Беларусі Андрэй Швед у інтэрвію афіцыйнаму выданьню «СБ. Беларусь сегодня» назваў суму шкоды, прычыненай нашай краіне ў гады Другой сусьветнай вайны.

«Міжведамаснай працоўнай групай, створанай распараджэньнем прэм’ер-міністра па нашай ініцыятыве, зроблены пераразьлік шкоды, прычыненай нацысцкімі злачынцамі. Праведзеныя разьлікі паказалі, што краіне ў цэнах сёньняшняга дня нанесена шкода ў памеры звыш 43,5 тысячы тон золата. Гэта перавышае 2,3 трыльёна даляраў ЗША», — заявіў Швед.

Паводле яго, названая сума не зьмяшчае зьвестак аб шкодзе, прычыненай вывазам культурных каштоўнасьцяў за межы БССР.

9 красавіка 2021 года Генпракуратура завяла крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасьляваенны пэрыяд. У ведамстве заявілі, што зроблена гэта «ў мэтах сацыяльнай і гістарычнай справядлівасьці, устараненьня белых плям гісторыі, умацаваньня канстытуцыйнага ладу і нацыянальнай бясьпекі». Прыкладна тады ж суму ваеннай матэрыяльнай шкоды краіне папярэдне ацанілі ў 500 млрд даляраў. Гэтую ж лічбу назвалі і праз пару месяцаў.

У сакавіку 2023 году намесьнік дырэктара Навукова-практычнага цэнтру праблем умацаваньня законнасьці і правапарадку Генэральнай пракуратуры Беларусі Арцём Пухаў заявіў, што сума шкоды Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны складае 4,2 трлн даляраў.

Справа «аб генацыдзе беларускага народу»

Справу аб генацыдзе беларускага народу ініцыявалі ў Беларусі пасьля пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. Па выніках расьсьледаваньня крымінальнай справы пракуроры прыйшлі да высновы, што ў Беларусі было зьнішчана ня менш за 10,5 тысячы населеных пунктаў і забіта сама меней 3 млн чалавек. У кастрычніку мінулага году завяршыла працу спэцыяльная ўрадавая камісія, якая вызначала матэрыяльную шкоду, нанесеную ў гады ІІ сусьветнай вайны БССР.

Швед раскрытыкаваў краіны Эўропы за нежаданьне дапамагчы ў расьсьледаваньні справы аб генацыдзе і патлумачыў гэта тым, што там цяпер кіруюць ідэалягічныя нашчадкі нацыстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG