Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя адмовілася шукаць вінаватых у вандалізьме на мэмарыяле ў Хайсах


Адна са зьнішчаных шыльдаў у Хайсах
Адна са зьнішчаных шыльдаў у Хайсах

У міліцыі не знайшлі падстаў для пошуку злачынцаў і палічыў шкоду неістотнай.

Зварот у міліцыю накіраваў праваабаронца Павал Левінаў. Ён прасіў даць прававую ацэнку дзеяньням невядомых, якія паламалі крыжы, шыльды і паказальнікі да расстрэльных ямаў на мэмарыяле, створаным ініцыятывай «Хайсы — віцебскія Курапаты». Але аддзел міліцыі Віцебскага раёну адмовіўся шукаць вінаватых у вандалізьме, пасьля праверкі там не знайшлі «падстаў для ацэнкі дзеяньняў» невядомых, піша «Віцебская вясна».

Расстрэлы так званых «ворагаў народу» адбываліся ў 1930-я гады. Гэтыя факты пацьвярджаюцца ўспамінамі мясцовых жыхароў і іх нашчадкаў.

Адказ Паўлу Левінаву быў кароткі: маўляў, супрацоўнікі міліцыі правялі праверку і не знайшлі падставаў для пошуку вінаватых. Такім чынам, Віцебскі РАУС адмовіўся распачынаць адміністрацыйныя або крымінальныя справы па фактах вандалізму ў «віцебскіх Курапатах».

Сёлетні выпадак вандалізму ня першы ў гісторыі народнага мэмарыялу ў Хайсах. У 2015 годзе стваральнік ініцыятывы Ян Дзяржаўцаў ужо зьвяртаўся ў міліцыю Віцебскага раёну з нагоды зьнікненьня некалькіх крыжоў.

Тады ён напісаў заяву як уласьнік маёмасьці, якую ўкралі невядомыя. Па тым факце завялі адміністрацыйную справу, на месца выяжджалі супрацоўнікі міліцыі і зь іх дапамогай нават удалося знайсьці некалькі крыжоў, зламаных і патопленых у балаціне. Аднак вінаватых ня сталі шукаць і тады: Дзяржаўцаву далі адказ, што адміністрацыйную справу спыняюць, бо ён панёс надта малую матэрыяльную шкоду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG