Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 85 год таму расстралялі Аркадя Смоліча, аднаго з «айцоў БНР»


Народны сакратарыят БНР. Аркадзь Смоліч стаіць першы зь лева.
Народны сакратарыят БНР. Аркадзь Смоліч стаіць першы зь лева.

Падзеі 18 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1793 — у Горадні пачаў працу апошні сойм Рэчы Паспалітай, які скасаваў Канстытуцыю 3 траўня і замацаваў рашэньне пра другі падзел краіны.

1876 — Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай імпэрыі забараніла друкаваць вучэбныя і навукова-папулярныя кнігі на ўкраінскай мове.

1898 — Сэнат ЗША даў згоду на анэксію Гаваяў.

1934 — пачаў дзейнічаць Бяроза-Картускі лягер палітычных зьняволеных.

1935 — стварылі амэрыканскую кінакампанію «Paramount Pictures».

1940 — у Латвію і Эстонію ўвялі савецкія войскі.

1953 — адбылося паўстаньне працоўных у ГДР: больш як у 700 мясцовасьцях прайшлі антыўрадавыя страйкі і дэманстрацыі. Выступы здушыла група савецкіх войскаў у ГДР.

У гэты дзень нарадзіліся

Ігар Стравінскі
Ігар Стравінскі

1882Ігар Стравінскі, расейскі кампазытар, дырыжор і піяніст беларускага паходжаньня, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў усясьветнай музычнай культуры XX стагодзьдзя.

1936Кен Лоўч, брытанскі кінарэжысэр, клясык эўрапейскага кіно.

1949Уладзімер Русак, беларускі праваслаўны духоўнік.

У памяці

1696 — памёр кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь літоўскі Ян ІІІ Сабескі.

1938 — у Омску расстраляны Аркадзь Смоліч, дзяяч Беларускай Народнай Рэспублікі, навуковец у галіне эканомікі і сельскай гаспадаркі, географ, картограф.

Аркадзь Смоліч з жонкай Алесяй. 1937 год
Аркадзь Смоліч з жонкай Алесяй. 1937 год

1996 — памёр Томас Сэмюэл Кун, амэрыканскі гісторык і філёзаф навукі. Ягоная кніга «Структура навуковых рэвалюцый» — адна з найбольш цытаваных навуковых публікацый за ўсю гісторыю навукі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG