Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Знак якасьці патрыёта». Карпянкоў паабяцаў выпускнікам ваенна-патрыятычных клюбаў ільготы пры паступленьні


Удзельнікі ваенна-патрыятычнага клюбу
Удзельнікі ваенна-патрыятычнага клюбу

Намесьнік міністра ўнутраных справаў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкаў уручыў сёньня рэкамэндацыі выпускнікам ваенна-патрыятычных клюбаў «Рысь», «Адвага» і «Граніт» Менскага гарнізона. Карпянкоў назваў такі дакумэнт «знакам якасьці патрыёта».

«Мы бачым, як высокаматываваныя нашыя дзеці, як у іх гараць вочы, зь якім задавальненьнем яны сьпяваюць ваенныя песьні мінулых гадоў. Без любові да сваёй радзімы так выканаць іх немагчыма. З такой моладзьдзю мы непераможныя». — сказаў віцэ-міністар. Яго цытуе праўладная sb.by.

Атрыманыя рэкамэндацыі, як адзначыў Карпянкоў, паслужаць выпускнікам ваенна-патрыятычных клюбаў падставай для атрыманьня льгот пры паступленьні ў вышэйшыя ведамасныя навучальныя ўстановы, у тым ліку ў Ваенную акадэмію, Акадэмію МУС і іншыя.

Ваенна-патрыятычныя клюбы існавалі і раней, але пасьля пратэстаў у 2020 годзе ўлады вырашылі ўзяцца за выхаваньне маладых беларусаў яшчэ больш грунтоўна. У траўні 2022 году Лукашэнка падпісаў закон аб разьвіцьці гэтых клюбаў і фінансаваньні іх зь бюджэту.

У законе гаварылася, што клюбы ствараюцца па рашэньні Карпянкова. Да лістапада 2021 году ён кіраваў ГУБАЗіКам. Шырока вядомым ён стаў пасьля таго, як разьбіў дубінкай шкло ў дзьвярах менскай кавярні O’Petit 6 верасьня 2020 году, каб затрымаць удзельнікаў мітынгу. Пазьней Карпянкоў публічна называў апазыцыю за мяжой «шалёнымі сабакамі, якія заслугоўваюць толькі аднаго — сьмерці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG