Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ствараецца карцінка, што ўсе, хто супраць Лукашэнкі, — нацысты». Навошта патрэбная справа аб генацыдзе


Сяргей Дубавец, Андрэй Швед і Аляксей Ластоўскі. Каляж
Сяргей Дубавец, Андрэй Швед і Аляксей Ластоўскі. Каляж

Палата прадстаўнікоў у двух чытаньнях прыняла закон аб крымінальным перасьледзе памерлых. Законапраект падрыхтавала Генэральная пракуратура Беларусі для артыкула 3 закону «Аб генацыдзе беларускага народу». Прадставіў законапраект генэральны пракурор Андрэй Швед, ягоны ініцыятар.

Каго з памерлых будуць судзіць і навошта? Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium разважаюць гісторык Аляксей Ластоўскі і пісьменьнік Сяргей Дубавец.
Цалкам інтэрвію глядзіце ў відэафармаце на Youtube.

«Пытаньне ня ў тым, навошта, а ў тых, хто ажыцьцяўляе гэтыя суды. Яны знаходзяцца на хвалі пакараньня. У Беларусі карная сыстэма, там толькі 0,1% апраўдальных прысудаў. Гэта чыста татальная карная сыстэма, якая накіраваная на зьнішчэньне, на тое, каб пасадзіць, расстраляць, прынізіць. Яны зараз дадалі памерлых, бо ім мала ахвяраў. І думаю, што катэгорыі павялічацца. Пачнуць судзіць жывёлаў і коцікаў з Фэйсбуку. Гэта ўсё ідзе да поўнага лягічнага абсурду і завяршэньня сыстэмы», — лічыць Сяргей Дубавец.

Паводле гісторыка Аляксея Ластоўскага, канцэпцыя генацыду беларускага народу выкарыстоўваецца рэжымам для ідэалягічнага апраўданьня барацьбы з палітычнымі праціўнікамі. Улады намагаюцца максымальна дыскрэдытаваць апазыцыю і прадставіць яе нашчадкамі калябарантаў ІІ сусьветнай вайны.

«Таксама гэты закон выкарыстоўваецца для дыскрэдытацыі іншых краін, якія выступаюць у зьнешнепалітычнай канфрантацыі з рэжымам Лукашэнкі. І яны таксама абвяшчаюцца нашчадкамі калябарантаў і злачынцаў ІІ сусьветнай вайны. Ствараецца карцінка, дзе Лукашэнка змагаецца за інтарэсы беларускага народу, а ўсе, хто супраць, — нацысты», — кажа гісторык.

Новаўвядзеньне ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс Беларусі аб крымінальным перасьледзе памерлых спатрэбілася ўладам у сувязі са справай аб генацыдзе беларускага народу ў гады Другой сусьветнай вайны, якая расьсьледуецца Генпракуратурай Беларусі больш як два гады і якой улада ўдзяляе шмат увагі. Цяпер можна будзе вынесьці выракі афіцэрам нямецкіх войскаў або іхным памагатым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG