Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Аўтаперавозчыкі Літвы прадказваюць транспартны крызіс, калі не павялічыць прапускную здольнасьць мяжы зь Беларусьсю

Аўтаперавозчыкі Літвы прадказваюць транспартны крызіс, калі не павялічыць прапускную здольнасьць мяжы зь Беларусьсю


Чарга на беларуска-літоўскай мяжы
Чарга на беларуска-літоўскай мяжы

Афіцыйнай Вільні варта неадкладна павялічыць прапускную здольнасьць памежных пунктаў на мяжы зь Беларусьсю ў сувязі зь вялікімі чэргамі грузавікоў.

З такім заклікам да ўладаў выступіла Літоўская нацыянальная асацыяцыя аўтамабільных перавозчыкаў Linava.

Прадстаўнік перавозчыкаў ужо накіроўваў такую просьбу ў Мытны дэпартамэнт Міністэрства фінансаў і Міністэрства транспарту і сувязі.

«Паколькі сытуацыя не паляпшаецца ўжо два тыдні, і мы разумеем, што літоўская мытня ня ў стане самастойна павялічыць прапускную здольнасьць, мы просім улады прыняць тэрміновыя меры для вырашэньня сытуацыі. Чым даўжэй будзе працягвацца затрымка, тым праўдападобней, што мы атрымаем самы вялікі крызіс у гісторыі памежнага і транспартнага сэктара Літвы», — заявіў генэральны сакратар Linava Зянонас Буйвідас.

Паводле яго слоў, «падобны крызіс з чэргамі грузавікоў адбыўся ў лютым», таму «дзяржава магла падрыхтавацца загадзя».

Паводле інфармацыі асацыяцыі, раніцай 15 чэрвеня ў чарзе на літоўска-беларускай мяжы было каля 1400 грузавікоў — «прыкладна на 100 менш, чым 14 чэрвеня».

Пры гэтым час чаканьня праверкі на мяжы складае ад 21 да 50 гадзін.

Паводле зьвестак Мінтрансу Літвы,

  • у Медніках (зь беларускага боку — Каменны Лог) чаргі чакалі 520 фур (днём раней — 530),
  • Райгардасе (Прывалка) — 317 (386),
  • Салечніках (Беняконі) — 380 (400),
  • Лаварышкі (Катлоўка) — 220 (200).

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы сьцьвярджае, што чэргі выкліканы закрыцьцём польскіх пунктаў пропуску, больш строгімі мытнымі праверкамі і «не прыстасаванай да такіх патокаў інфраструктурай».

5 чэрвеня літоўская мытня ўзмацніла кантроль за транзытам празь Беларусь і Расеі тавараў, якія забаронена прадаваць гэтым краінам. Рашэньне было прынята ў сувязі зь «нетыповым ростам гандлю з асобнымі трэцімі краінамі», а таксама ў мэтах прадухіленьня «магчымага абыходу санкцый».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG