Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве аднаўляюць працу місіі дэмакратычнай Беларусі


Валер Кавалеўскі
Валер Кавалеўскі

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў замежных справах Валер Кавалеўскі заявіў пра аднаўленне працы місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве.

Валер Кавалеўскі прыбыў у сталіцу Ўкраіны зь візытам, які працягнецца да 16 чэрвеня, піша BPN. У Кіеве ён абмяркуе «з экспэртамі і прадстаўнікамі ўкраінскіх дзяржаўных органаў стан спраў у Беларусі, вайсковую прысутнасьць Расеі на беларускай тэрыторыі], праблему разьмяшчэньня ядзернай зброі».

«Плюс закранем пытаньні стасункаў Украіны і дэмакратычнай Беларусі, што можна зрабіць для іх разьвіцьця», — дадаў прадстаўнік АПК.

Кавалеўскі не канкрэтызаваў, з кім менавіта правядзе перамовы, бо «праграма зараз напаўняецца».

«Ужо ёсьць пацьверджаныя сустрэчы, але інфармацыя пра іх зьявіцца пасьля таго, як яны адбудуцца», — сказаў ён.

Ён адзначыў, што ня быў у Кіеве зь лістапада. Гэта, па ягоных словах, было зьвязана выключна зь неабходнасцю займацца пытаньнямі іншага парадку дня.

«Але зараз будзе адноўлена праца нашай місіі, і, думаю, у наступныя тыдні можна чакаць актывізацыі дзейнасьці дэмакратычных сіл ва Ўкраіне».

Місію заснавалі ў траўні 2022 году, Валер Кавалеўскі яе ўзначаліў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG