ВВС са спасылкай на брытанскую паліцыю паведамляе, што падазраваны — 31-гадовы сырыец, які атрымаў статус уцекача ў Швэцыі 10 гадоў таму.
Матывы нападніка пакуль невядомыя. Паводле паліцыі, нападнік ня быў пад узьдзеяньнем алькаголю ці наркотыкаў.
Напад адбыўся сёньня раніцай у парку Эўропы ў Ансі, дзе група дзяцей ва ўзросьце да трох гадоў гуляла з выхавацелямі.
На месца здарэньня выехала прэм’ер-міністарка Францыі Элізабэт Борн.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон назваў тое, што адбылося, «абсалютнай подласьцю». «Дзеці і адзін дарослы знаходзяцца паміж жыцьцём і сьмерцю. Нацыя ў шоку», — гаворыцца ў паведамленьні францускага прэзыдэнта ў Твітэры.