Міністэрства абароны Беларусі плянуе да 31 студзеня 2024 году атрымаць з Расеі бесьпілётны авіяцыйны комплекс (БАК) тыпу Supercam С350 і С150.
Найбліжэйшым часам плянуецца правядзеньне электроннага аўкцыёну для набыцьця бесьпілётнікаў. Прыкладная цана складае 3 132 702 беларускія рублі (больш за адзін мільён даляраў у эквіваленце. — РС).
Сёлета ў траўні сьпікер Паветраных сіл Украіны Юры Ігнат заявіў аб магчымым пераносе Іранам вытворчасьці сваіх бесьпілётнікаў у Беларусь, каб пазьбегнуць новых санкцый. Паводле яго, гэта можа быць зборка ўжо гатовай прадукцыі.
У Беларусі больш як 10 прадпрыемстваў і інстытутаў займаюцца распрацоўкай і вытворчасьцю ўласных дронаў, у тым ліку баявых.