Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым завяршылася праверка па факце сьмерці ў калёніі Мікалая Клімовіча


Мікалай Клімовіч
Мікалай Клімовіч

Сваякам памерлага ў зняволеньні палітычнага вязьня Мікалая Клімовіча паведамілі, што адбылася праверка па факце яго сьмерці 6 траўня ў віцебскай калёніі № 3.

«Як і чакалася, уся фармальная працэдура выканана, — пракамэнтаваў адмыслоўца сытуацыю Радыё Рацыя. — Праверка праводзіцца заўсёды па любым факце сьмерці, незалежна ад прычын сьмерці. Але, як правіла, яна праводзіцца вельмі фармальна. Вусна было сказана пра тое, што вінаватых асобаў ня выяўлена, і прычына — ягоны стан здароўя. Калі зыходзіць з мэдычнай дакумэнтацыі, то гэта прамы вынік яго агульнага стану здароўя».

У сьнежні 2022 году грамадзкі актывіст зь Пінску Мікалай Клімовіч атрымаў «суткі» за карыкатуру на Пуціна. За рэакцыю на карыкатуру пра Лукашэнку яго пакаралі годам за кратамі.

У ліпені 2020 году, перад выбарамі, Мікалай Клімовіч трапіў у псыхіятрычны шпіталь.

«Мяне закрылі за тое, што я незалежны блогер. У сваіх допісах я асьвятляю палітычныя падзеі і сацыяльныя праблемы Пінску. За гэта ўжо атрымліваў вусныя заўвагі ад супрацоўнікаў ідэалёгіі. Мяне ізалявалі, каб не асьвятляў рэальных падзей, якія адбываюцца ў нашым горадзе», — так тлумачыў пасьля выхаду са шпіталя Мікалай журналістам «Першага рэгіёну».

5 траўня Клімовіч быў уключаны ў сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці».

7 траўня сваякам паведамілі пра сьмерць 61-гадовага актывіста.

Гэта ня першая сьмерць палітвязьня ў калёніі. 21 траўня 2021 году пры нявысьветленых абставінах у калёніі ў Шклове загінуў Вітольд Ашурак. Па рашэньні суду ў Лідзе ён атрымаў 5 гадоў пазбаўленьня волі за ўдзел у пратэстах пасьля выбараў у жніўні 2020 году. У сьмерці Вітольда Ашурка ўлада не знайшла вінаватых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG