Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты ААН заклікалі неадкладна вызваліць беларускіх палітвязьняў


Акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі ў Вільні. 21 траўня 2023
Акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі ў Вільні. 21 траўня 2023

Заява з такім заклікам апублікаваная на сайце Офісу Вярхоўнага камісара ў правах чалавека ААН.

У заяве ААН падкрэсьліваецца, што ў 2023 годзе ў Беларусі пашырылася практыка ўтрыманьня пад вартай бяз сувязі з вонкавым сьветам прадстаўнікоў палітычнай апазыцыі і вядомых дзеячаў, асуджаных на працяглыя тэрміны пазбаўленьня волі.

«Нягледзячы на тое, што беларускія турмы сумна вядомыя нездавальняючымі ўмовамі ўтрыманьня, арганізацыі грамадзянскай супольнасьці працягваюць дакумэнтаваць сыстэматычнае дыскрымінацыйнае зьмяшчэньне асоб, затрыманых з палітычных матываў, у яшчэ больш суровыя ўмовы, чым для звычайных зьняволеных», — гаворыцца ў заяве.

Гэтая практыка мае сыстэмны характар, адзначаюць экспэрты. Яны сьцьвярджаюць, што суровыя ўмовы ўтрыманьня пад вартай нэгатыўна адбіліся на фізычным і псыхічным здароўі шэрагу палітвязьняў.

«Затрыманьне бяз сувязі з вонкавым сьветам — з рызыкай гвалтоўнага зьнікненьня — сьведчыць аб стратэгіі пакараньня палітычных апанэнтаў і ўтойваньня доказаў жорсткага абыходжаньня зь імі і катаваньняў з боку праваахоўных органаў і турэмных уладаў», — гаворыцца ў заяве.

«Неабходна спыніць беспрэцэдэнтны ўзровень рэпрэсій. Міжнародная супольнасьць павінна запатрабаваць, каб Беларусь выканала свае міжнародныя абавязаньні ў галіне правоў чалавека, каб забясьпечыць ісьціну, справядлівасьць і пакрыцьцё шкоды ахвярам парушэньняў правоў чалавека», — падкрэсьліваецца ў дакумэнце.

Заява падпісана Спэцыяльнай дакладчыцай аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, а таксама іншымі дакладчыкамі, упаўнаважанымі ААН, чальцамі рабочых груп пры Офісе Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG