Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея дэнансавала пагадненьне аб узброеных сілах у Эўропе, якое падпісалі больш за 30 гадоў таму


Красная плошча ў Маскве. Ілюстрацыйнае фота
Красная плошча ў Маскве. Ілюстрацыйнае фота

Гэтае пагадненьне не працавала з 2007 году, пасьля ўвядзеньня Расеяй аднабаковага мараторыю.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб дэнансацыі пагадненьня аб звычайных узброеных сілах у Эўропе.

Як паведаміла расейскае інфармацыйнае агенцтва РБК, такім чынам ухвалены парлямэнтам адпаведны закон набыў юрыдычную моц.

Агенцтва ўдакладняе, што гэтае пагадненьне не працавала з 2007 году, пасьля таго, як Расея ўвяла аднабаковы мараторый.

Пагадненьне аб звычайных узброеных сілах у Эўропе ў 1990 годзе падпісалі Бэльгія, Вялікая Брытанія, Нямеччына, Грэцыя, Данія, Ісьляндыя, Гішпанія, Італія, Люксэмбург, Канада, Нарвэгія, Нідэрлянды, Партугалія, ЗША, Турэччына і Францыя, а таксама шэсьць дзяржаў Арганізацыі Варшаўскага дагавору — Баўгарыя, Вугоршчына, Польшча, Румынія, СССР і Чэхаславаччына.

Пагадненьне набыло юрыдычную моц 9 лістапада 1992 году. У 1999 годзе падпісалі яго абноўлены варыянт, які прадугледжваў абмежаваньне баявых машын і ўзбраеньняў ва ўзброеных сілах гэтых краін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG