Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Фінляндыі прагназуе крызіс АБСЭ праз пазыцыю Беларусі і Расеі


 АБСЭ
АБСЭ

Міністар замежных спраў Фінляндыі Пэка Хаавіста лічыць, што АБСЭ пагражае крызіс: арганізацыя можа распасьціся да таго, як Фінляндыя зойме пасаду яе старшыні ў 2025 годзе. Прычына канфлікту – нежаданьне Расеі і Беларусі ўхваліць старшынства Эстоніі ў 2024 годзе.

Згодна з правіламі АБСЭ, краіна-старшыня арганізацыі мае быць ўхваленая ўсімі 57 дзяржавамі-чальцамі. Аднак Расея і Беларусь не ўхвалілі кандыдатуру Эстоніі на пасаду старшыні ў 2024 годзе, а Эстонія не гатовая адмовіцца ад сваёй кандыдатуры, піша фінскае выданьне yle.fi.

Міністар замежных спраў Фінляндыі Пэка Хаавіста баіцца, што АБСЭ можа распасьціся да таго, як Фінляндыя зойме пасаду старшыні ў 2025 годзе. Паводле яго, сытуацыя сур’ёзная.

«Калі ў 2024 годзе ня будзе старшыні і ня будзе кансэнсусу з гэтай нагоды, то наступны год стане годам разбурэньня АБСЭ як арганізацыі», — адзначыў Хаавіста.

У лістападзе мінулага года Ўкраіна заявіла, што будзе байкатаваць паседжаньні Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, пакуль зь яе ня выключаць Расею. Заява Кіева прагучала на фоне паведамленьняў аб тым, што Польшча не выдала расейскай дэлегацыі візы для ўдзелу ў сэсіі асамблеі. Масква ў адказ заявіла, што ў арганізацыі баяцца нязручных выступаў падчас дыскусій.

У студзені генэральны сакратар АБСЭ Хельга Шмід адзначыла, што Расеі трэба заставацца ў шэрагах арганізацыі для захаваньня перамоўных каналаў.

  • Арганізацыю па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) стварылі ў Будапешце ў 1994 годзе, калі сэрыя сустрэч па пытаньнях эўрапейскай бясьпекі і супрацоўніцтва перарасла ў арганізацыю.
  • Першая сустрэча ў пытаньнях бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе прайшла ў 1975 годзе ў Хэльсынкі па ініцыятыве Фінляндыі і асабіста прэзыдэнта Урха Кеканэна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG