Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Politico: Яшчэ адна краіна ЭЗ супраць санкцыяў адносна Расеі


Сьцягі Эўразьвязу
Сьцягі Эўразьвязу

Апрача Вугоршчыны, як піша прэстыжнае выданьне, супраць прыняцьця 11-га пакета санкцый ЭЗ у дачыненьні да Расеі выказваецца Грэцыя. Атэны нібыта патрабуюць вывесьці шэраг сваіх кампаній са сьпіса арганізацый, на якія могуць быць накладзеныя новыя абмежаваньні.

Politico спасылаецца на некалькіх суразмоўцаў, якія пажадалі застацца ананімнымі, піша DW.

Па іх дадзеных, Грэцыя незадаволеная тым, што абмежавальныя меры могуць закрануць некалькі грэчаскіх кампаній. Новы пакет санкцый ЭЗ накіраваны на кампаніі, якія дапамагаюць Расеі абыходзіць штрафныя меры, і ў яго складаньні ўлічваўся сьпіс «міжнародных спонсараў вайны», складзены Нацыянальным агенцтвам па перадухіленьні карупцыі Ўкраіны. У рэестры сярод іншых значацца некалькі кампаній, якія базуюцца ў Грэцыі — яны зьвязаныя з марскімі грузаперавозкамі, у тым ліку і арэндай танкераў для транспарціроўкі нафты.

Вугоршчына з пачатку вайны РФ супраць Украіны ня раз крытыкавала санкцыі ў дачыненьні да Расеі і спрабавала перашкаджаць увядзеньню некаторых абмежавальных мер з боку ЭЗ. Новай падставай для крытыкі Будапэшт назваў унясеньне ў складзены Ўкраінай рэестар «спонсараў вайны» вугорскага OTP Bank, якое адбылося ў пачатку траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG