Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 27 траўня: ахоўніка «Эўраопту» затрымалі за камэнтары, у тым ліку пра тавары; затрыманьні ў Гомлі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

У Ваўкавыску АМАП затрымаў ахоўніка «Эўраопту»

У Ваўкавыску сілавікі затрымалі мужчыну, які, як сьцьвярджаецца, працуе ахоўнікам у адной з крамаў «Эўраопту». Відэа затрыманьня зьявілася ў праўладных тэлеграм-каналах. Як сьцьвярджаецца, для затрыманьня мужчыны прыцягвалі супрацоўнікаў АМАП.

Як даведалася «Наша Ніва», затрыманым аказаўся 39-гадовы жыхар Ваўкавыска Міхаіл Данілевіч.

Сілавікі сьцьвярджаюць, што мужчына «на працоўным месцы» нэгатыўна адгукаўся пра сваё кіраўніцтва і «пакідаў дрэнныя водгукі на расейскія і беларускія тавары», а таксама «дрэнныя водгукі на расейскіх вайскоўцаў, якія сёньня ваююць ва Ўкраіне». Яшчэ адзін пункт абвінавачаньня — «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». За гэта Міхаіла затрымалі.

Самі паведамленьні на кадрах не дэманструюць.

У Гомлі затрымалі сама меней 5 чалавек

Відэа з затрыманымі зьявілася ў Тэлеграм-канале, блізкім да сілавікоў, паведамляе «Гомельская Вясна». На відэа — чацьвёра мужчын і адна жанчына, усе затрыманыя кажуць, што былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» рэсурсы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG