Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Да Гундара часткова вярнуўся слых


Уладзімер Гундар
Уладзімер Гундар

Паводле стану на 25 траўня, беларускія праваабаронцы прызналі палітзьняволенымі 1516 чалавек. Паводле іншых зьвестак, палітвязьняў можа быць больш.

Па інфармацыі праваабаронцаў, Уладзімеру Гундару, які нядаўна страціў слых, выклікалі лярынголяга з паліклінікі. Пасьля агляду і дапамогі лекара палітвязень ідзе на папраўку.

З 29 красавіка па 6 траўня Гундара, асуджанага на 18 гадоў зьняволеньня, утрымлівалі ў карцары, дзе ён стаў дрэнна чуць у апошні дзень тэрміну. Пасьля выхаду яго пачало ліхаманіць у камэры, яму было вельмі холадна, балелі галава і вушы, ён перастаў чуць сукамэрнікаў і зразумеў, што аглух канчаткова.

Выкліканы лекар даў яму цытрамон і ібупрафэн, абяцаў выклікаць лора.

Спагнаньне Гундару вынесьлі яшчэ на пачатку красавіка за ня так пакладзеную на шконку падушку. Але на працягу месяца яго туды не адпраўлялі, бо не было вольнага месца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG