Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Белгарадзкай вобласьці адмянілі рэжым контратэрарыстычнай апэрацыі


Белгарадзкая вобласьць, 22 траўня 2023 году
Белгарадзкая вобласьць, 22 траўня 2023 году

«Рэжым контратэрарыстычнай апэрацыі ў Белгарадзкай вобласьці РФ, уведзены пасьля пранікненьня ў рэгіён узброенай групоўкі з тэрыторыі Ўкраіны, адменены», заявіў губэрнатар вобласьці Вячаслаў Гладкоў.

У Мінабароны РФ заявілі, што расейскія войскі «заблякавалі і разграмілі групы дывэрсантаў, якія ўварваліся на тэрыторыю Белгарадзкай вобласьці». У ведамстве сьцьвярджаюць, што «зьнішчана больш за 70 украінскіх тэрарыстаў, 4 баявыя браняваныя машыны і 5 пікапаў». Пра страты сярод расейскіх вайскоўцаў Мінабароны РФ не паведаміла.

З боку дывэрсантаў ці з боку Ўкраіны гэтую інфармацыю пакуль ніхто не пацьвердзіў. Фатаздымкаў забітых расейскія ўлады таксама не паказалі.

  • Рэжым контратэрарыстычнай апэрацыі ў Белгарадзкай вобласьці ўвялі 22 траўня пасьля нападу ўзброеных людзей на некалькі прымежных з Украінай вёсак. Паводле апошніх зьвестак мясцовых уладаў, раненьні атрымалі 12 чалавек, загінулі двое мірных жыхароў.
  • Адказнасьць за дывэрсіі ўзялі на сябе прадстаўнікі Рускага добраахвотніцкага корпусу (РДК) і легіёна «Свабода Расеі». Гэтыя фармаваньні, якія ваююць на баку Ўкраіны, як сьцьвярджаецца, складаюцца з расейскіх грамадзян.
  • Прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Ўкраіны Андрэй Юсаў 22 траўня заявіў, што ідзе апэрацыя па стварэньні «зоны бясьпекі» ў Белгарадзкай вобласьці. Гэта першая падобная заява. Як правіла, украінскія вайскоўцы не камэнтуюць сьцьвярджэньні пра абстрэлы або дывэрсіі на расейскай тэрыторыі.
  • Дарадца офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк, у сваю чаргу, напісаў, што ў Кіеве «зь цікавасьцю сочаць» за падзеямі, але ня маюць да іх «непасрэднага дачыненьня».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG