Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці грасмайстра Віктара Купрэйчыка — адзінага, хто адмовіўся галасаваць за Лукашэнку на чале НАК


Віктар Купрэйчык каля магілы Васіля Быкава
Віктар Купрэйчык каля магілы Васіля Быкава

Падзеі 22 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Шэсьць гадоў таму памёр першы беларускі міжнародны грасмайстар Віктар Купрэйчык. Ён выступаў больш як у ста краінах, згуляў на спаборніцтвах рознага ўзроўню (ад чэмпіянатаў Беларусі да першынства Эўропы і сьвету сярод сэньёраў) 4000 партыяў. Пра яго шахматную творчасьць надрукаваныя сотні артыкулаў і рэпартажаў, зьняты фільм. У Канадзе выйшаў зборнік ягоных выбраных партыяў.

Калі ў 1997-м адбываліся выбары прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, грасмайстар Купрэйчык быў адзіны, хто падняўся і цьвёрда сказаў: галасаваць ня будзе. Ня будзе, бо, паводле Алімпійскай хартыі, дзейны прэзыдэнт краіны ня можа быць абраны на гэтую пасаду.

Дзень у гісторыі

1501 — у Вільні асьвяцілі касьцёл Сьвятой Ганны.

1848 — пачаў дзейнічаць Дняпроўска-Бужанскі канал.

1962 — у паселішчы Сосны пад Менскам запусьцілі першы ў Беларусі атамны рэактар.

1972 — адбыўся першы ў гісторыі візыт прэзыдэнта ЗША ў Савецкі Саюз, з тыднёвым візытам СССР наведаў Рычард Ніксан.

У гэты дзень нарадзіліся

1813 Рыхард Вагнэр, нямецкі кампазытар, дырыжор, драматург, філёзаф.

1859 —​ Артур Конан Дойл, брытанскі пісьменьнік. Найбольшую вядомасьць здабыў дзякуючы сваім дэтэктыўным гісторыям пра Шэрлака Холмса і доктара Ўотсана.

1899 —​ Мікола Чарнецкі, беларускі публіцыст, пэдагог, палітычны дзяяч.

1900 —​ Мікола Касьпяровіч, беларускі этнограф, мовазнаўца і дасьледчык літаратуры.

1924Шарль Азнавур, францускі актор і сьпявак армянскага паходжаньня

У памяці


1885 — памёр Віктор Гюго, францускі пісьменьнік, тэарэтык францускага рамантызму.

2017 — памёр Віктар Купрэйчык, беларускі шахматыст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG