21 траўня — Дзень палітвязьняў у Беларусі. Пад муралам Алесю Бяляцкаму каля беларускай амбасады ў Вільні больш за гадзіны зачытвалі імёны палітзьняволеных у Беларусі. А на Катэдральнай плошчы прайшла акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі, якую супольна праводзілі беларускія арганізацыі і грамадзкія дзеячы. У ёй узялі ўдзел каля 350 чалавек.