Улады падсумавалі вынікі санітарнага стану і добраўпарадкаваньня населеных пунктаў краіны за 2022 год. Усе гарады былі падзеленыя на катэгорыі. У выніку ўрад пастанавіў прызнаць пераможцамі і ўзнагародзіць пераходным вымпелам і грашовымі прэміямі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту наступныя населеныя пункты:
- па І катэгорыі — Берасьце
- па II катэгорыі — Мазыр і Бабруйск
- па III катэгорыі — Жабінка, Маларыта, Глыбокае
- па IV катэгорыі — Брагін, Бялынічы, Чэрыкаў, пасёлак Антопаль Драгічынскага раёна
- па V катэгорыі — вёскі Махро і Ляскавічы Іванаўскага раёна, Дабрамыслі Лёзьненскага раёна, Ахрэмаўцы Браслаўскага раёна, Отар Чачэрскага раёна.
Таксама ўрад адзначыў «значны ўклад у павышэньне ўзроўню добраўпарадкаванасьці тэрыторый» у Бярозе, Петрыкаве, Кобрыне, Полацку, Воршы, Янавічах Віцебскага раёна, Целяханах Івацэвіцкага раёна, Вялікай Бераставіцы, аграгарадках Гарбаха Іванаўскага раёна, Вішоў Бялыніцкага раёна і Туголіца Бабруйскага раёна.
Адпаведны дакумэнт падпісаў прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка, піша Наша Ніва са спасылкай на пастанову ўраду.