Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Беларусі, які падтрымлівае расейскую агрэсію, абвінаваціў Захад у спробах «патапіць у крыві славянскае брацтва»


Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін. Архіўнае фота
Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін. Архіўнае фота

«Захад спрабуе патапіць у крыві славянскае брацтва і ўтрымаць сваё дамінаваньне ўсімі спосабамі», — заявіў міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін на цырымоніі прыняцьця ваеннай прысягі прызыўнікамі ў 72-м аб’яднаным навучальным цэнтры ў Барысаве 20 траўня.

«Умацоўваецца ваенная інфраструктура, каля межаў Саюзнай дзяржавы засяроджваюцца войскі NATO», — сказаў Хрэнін, які адкрыта падтрымлівае расейскую ваенную агрэсію супраць Украіны.

Паводле слоў ваеннага чыноўніка, якія прыводзіць прэс-служба яго ведамства, у гэтай абстаноўцы Ўзброеныя сілы краіны «вымушаны рэагаваць, адсочваць усе мерапрыемствы і прымаць адпаведныя рашэньні», у тым ліку " узмацняць дзяржаўную мяжу«.

7 студзеня мінулага года, за паўтара месяца да поўнамаштабнага ўварваньня расейскай арміі, у тым ліку зь беларускай тэрыторыі, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «нам трэба зрабіць усё, каб вярнуць Украіну ва ўлоньне нашай сапраўднай веры».

Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў неаднаразова, у тым ліку ў нядаўнім інтэрвію, успамінаў, як на другі дзень уварваньня Хрэнін патэлефанаваў яму і, назваўшы сябе пасярэднікам, перадаў паведамленьне міністра абароны Расеі Шайгу аб гатоўнасьці прыняць капітуляцыю. У адказ Рэзьнікаў, паводле яго слоў, адразу папрасіў Хрэніна перадаць Шайгу, што гатовы прыняць капітуляцыю Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG