Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ніколі не кажы ніколі», — дзяржсакратар ЗША пра магчымасьць прызнаньня Расеі краінай-спонсарам тэрарызму


Энтані Блінкен
Энтані Блінкен

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен ня выключыў, што Вашынгтон можа прызнаць Расею краінай-спонсарам тэрарызму. Раней адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна адкрыта пярэчыла супраць гэтай меры.

Падчас слуханьняў у камітэце па асыгнаваньнях амэрыканскага Сэнату сэнатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм спытаў Блінкена: «Вы ж ніколі ня ўключыце Расею ў сьпіс краінаў-спонсараў тэрарызму?».

«Ніколі не кажы ніколі», — сказаў Энтані Блінкен у адказ, перадае CNN.

  • У сьнежні 2022 году кангрэсмэны і сэнатары ЗША зьвярнуліся ў Белы дом з просьбай прызнаць Расею краінай-спонсарам тэрарызму. Кангрэс ЗША пачаў падрыхтоўку адпаведнага законапраекту, паводле якога прэзыдэнт ЗША зможа абвяшчаць краінай-агрэсарам любую дзяржаву, якая мае дачыненьне да нападу на Ўкраіну. Гаворка, адпаведна, можа ісьці ня толькі пра Маскву, але і пра яе нешматлікіх саюзьнікаў у гэтай вайне: Менск і Тэгеран. Ліндсі Грэм — адзін з суаўтараў гэтага законапраекту.
  • Адміністрацыя Байдэна, аднак, выступае супраць гэтага рашэньня. Белы дом лічыць, што такое прызнаньне цалкам спыніць магчымасьці супрацоўніцтва з Расеяй у крытычных галінах і можа прынесьці праблемы ў адносінах зь дзяржавамі, якія гандлююць з Расеяй, напрыклад зь Індыяй.
  • Зьнешняя палітыка ў ЗША знаходзіцца ў падпарадкаваньні выканаўчай улады, заканадаўцы ня могуць прымусіць адміністрацыю Байдэна да такога рашэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG