Узброеныя сілы Украіны прарвалі лінію абароны расейскага войска пад Бахмутам падчас контратакі. Такім чынам украінскім вайскоўцам удалося ўзяць пад кантроль тэрыторыю на глыбіню ад 200 мэтраў да 2 кілямэтраў.
Журналісты Радыё Свабода ў рэпартажы «УСУ пайшлі ў контратаку пад Бахмутам: першыя кадры з поля бою» паказваюць, як праходзілі штурмавыя дзеяньні, а таксама што сказаў расейскі вайсковец, якога УСУ ўзялі ў палон.
Карэспандэнты Свабоды Мар’ян Кушнір і Сяргей Нужненка для рэпартажу прычапілі нагрудныя камэры на салдатаў штурмавых падразьдзелаў, а таксама самі знаходзіліся зь імі ў момант, калі гэтыя атака працягвалася.