Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перавозчык з Гомля анансаваў рэгулярныя аўтобусныя перавозкі ў акупаваны Расеяй Данецк


Спалены аўтобус у цэнтры акупаванага Расеяй Данецка. Верасень 2022
Спалены аўтобус у цэнтры акупаванага Расеяй Данецка. Верасень 2022

Рэйсы з Данецку ў Менск абяцаюць пачаць у пачатку чэрвеня.

Аўтобусы будуць ісьці праз тэрыторыю Расеі; у Беларусі, акрамя Менску, яны будуць праяжджаць Бабруйск і Гомель.

Грамадзяне Ўкраіны пры гэтым ня змогуць скарыстацца рэйсам для эвакуацыі — перавозчык патрабуе наяўнасьць пашпарта Расеі або Беларусі, піша выданьне «Флагшток».

Перавозчык ТАА «БелЭкспрэс Бай» зарэгістраваны ў Гомлі. Раней гэтая кампанія арганізавала рэгулярныя пасажырскія зносіны з анэксаваным Расеяй Крымам.

Данецк знаходзіцца пад расейскай акупацыяй з 2014 году.

Некаторыя беларускія турыстычныя агенцтвы таксама працуюць з акупаванымі тэрыторыямі Ўкраіны, арганізоўваюць туды экскурсіі і туры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG