Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі палку Каліноўскага сустрэліся зь мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Ўкраіны Епіфаніем


 Cустрэча прадстаўнікоў палку Каліноўскага зь мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Ўкраіны Епіфаніем
Cустрэча прадстаўнікоў палку Каліноўскага зь мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Ўкраіны Епіфаніем

У Кіеве ў рэзыдэнцыі першага кіраўніка Ўкраінскай праваслаўнай Царквы, у Міхайлаўскім Залатаверхім Саборы адбылася сустрэча прадстаўнікоў палку Каліноўскага зь мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Ўкраіны Епіфаніем.

Як паведамляе тэлеграм-канал палку Каліноўскага, на сустрэчы абмяркоўваўся досьвед Украіны па стварэньні аўтакефальнай царквы і адыходу ад уплыву РПЦ, роля гэтага працэсу ў справе нацыянальнай дэмакратыі, абараназдольнасьці і культурнага сувэрэнітэту краіны. Гаварылася пра актуальнасьць усіх гэтых праблем для Беларусі сёньня і ў будучыні.

Таксама ўздымалася тэма парушэньня правоў вернікаў і прынцыпаў свабоды сумленьня ў Беларусі.

Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Ўкраіны Епіфаній расказаў пра шлях Украінскай праваслаўнай царквы і ўкраінскага грамадзтва да атрыманьня Томаса і падзякаваў палку Каліноўскага за дапамогу ў абароне Кіева і супрацьстаяньні расейскай агрэсіі.

Тэлеграм-канал палку Каліноўскага таксама паведаміў пра кансультацыі аб магчымасьці падрыхтоўкі беларускіх сьвятароў у навучальных установах Украінскай праваслаўнай царквы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG