Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча адмяніла забарону на пасажырскія чыгуначныя зносіны зь Беларусьсю. Але цягнікі пакуль ня пойдуць


Цягнік Кракаў — Горадня, 2018. Ілюстрацыйнае фота
Цягнік Кракаў — Горадня, 2018. Ілюстрацыйнае фота

Польшча ня стала працягваць забарону на пасажырскія чыгуначныя зносіны зь Беларусьсю, якую ўвялі тры гады таму. Аднак аднаўляць рух цягнікоў пакуль не плянуюць.

Польшча ў аднабаковым парадку прыпыніла пасажырскія чыгуначныя рэйсы ў/зь Беларусі яшчэ ў сакавіку 2020 году ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, з таго часу польскае Міністэрства інфраструктуры працягвала забарону на зносіны паміж дзьвюма краінамі, піша Zerkalo.

Апошні раз пастанова аб адмене перавозак дзейнічала да 30 красавіка. З 1 траўня яе не працягнулі. Аднак польскі бок пакуль не плянуе аднаўляць рух цягнікоў у Беларусь.

«Разам з PKP Intercity мы не плянуем запускаць злучэньне зь Беларусьсю — гэта вынікае зь бягучага гадавога раскладу, які дзейнічае да 9 сьнежня гэтага году», — заявіў прадстаўнік МЗС Польшчы Шыман Гуптыш.

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі адмову польскага боку аднаўляць перавозкі назвалі «палітызаваным рашэньнем» ды «ігнараваньнем інтарэсаў уласных грамадзянаў, вымушаных стаяць у шматкілямэтровых чэргах на польска-беларускай мяжы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG