Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Расейскія кіроўцы скардзяцца на заторы пры выезьдзе зь Беларусі, улады якой узмацнілі кантроль на мяжы

Расейскія кіроўцы скардзяцца на заторы пры выезьдзе зь Беларусі, улады якой узмацнілі кантроль на мяжы


Расейска-беларуская мяжа
Расейска-беларуская мяжа

Кіроўцы, якія ехалі па трасе зь Віцебску праз пункт пропуску «Лобак», сутыкнуліся з доўгай чаргой.

Чэргі на беларуска-расейскай мяжы пачаліся 5 траўня: у той дзень Беларусь увяла дадатковую праверку.

«Стаю больш за 4 гадзіны, наперадзе відаць мяжа, белы знак, КПП і за ім 100 мэтраў прыкладна. Гэта значыць, мяркуючы па колькасьці машын наперадзе, яшчэ паўтары-дзьве гадзіны стаяць. Цэнзурных слоў няма», — прыводзіць словы аднаго з кіроўцаў пецярбурскае выданьне «Фонтанка».

Па словах суразмоўцы, чэргі на межах паміж Расеяй і Беларусьсю пачаліся з 5 траўня, калі Беларусь увяла праверку на мяжы.

«Наогул не было такога. Звычайна праяжджаеш, паказваеш пашпарт — і ўсё. Было некалькі машын, можа, але такое я ўпершыню бачу. Хоць некалькі разоў у год ежджу праз гэты пункт, і на сьвяты ежджу, але такога не было ніколі», — падзяліўся чытач з выданьнем.

Паводле яго, праходжаньне мяжы ў зваротным кірунку, у Беларусь, цяпер крыху лягчэйшае: там ён заўважыў толькі 15–20 машын; іх праверка зойме, на яго думку, каля гадзіны.

«Мы едзем 1,5 км ужо 6 гадзін! Дасталі нарды, каб моцна не сумаваць. Па чутках затору: на ўвесь прапускны пункт працуе толькі адзін (ужо два) кампутары», — расказала іншая відавочца.

У Telegram-чаце «Граница РФ-РБ» карыстальнікі расказваюць пра вялізны затор на пункце пропуску «Лобак», а таксама дзеляцца інфармацыяй, што ўжо некалькі гадзін стаяць у заторы ў гэтым месцы на мяжы.

На іншых пунктах пропуску такіх чэргаў зараз няма. Напрыклад, кіроўцы, якія ехалі праз КПП «Лёзна», гавораць, што ніякіх чэргаў там няма. Беларускія памежнікі правяраюць пашпарты аўтамабілістаў і іхных пасажыраў, багажнікі машын.

5 траўня сталі паступаць паведамленьні, што на мяжы з Расеяй зь беларускага боку ўсталёўваюць кантрольныя пункты, на гарачай лініі Дзяржаўнага памежнага камітэту пацьвердзілі, што такі кантроль будзе на ўсіх асноўных уездах з Расеі.

Празь некалькі дзён, 6 і 7 траўня, на ўезьдзе ў Беларусь з Расеі пачалі надглядаць і аўтамабілі.

Акрамя таго, як паведаміў @motolkohelp, на мяжы з Расеяй у Магілёўскай вобласьці некалькі дзён таму перакапалі ці завалілі дрэвамі дробныя абʼязныя дарогі, якімі ў асноўным карысталіся мясцовыя жыхары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG